Ніва № 35 (2677), 2 верасня 2007 г.

Уік-энд на дачы ў Цялушках

Ніна БРУЧКО

Учора ў „Wiadomościach” падалі: уік-энд будзе вельмі цёплы, на Падляшшы прадбачваецца 30 градусаў гарачыні! Нарэшце! — уцешылася я. Тады хутчэй пакідаць запылены горад і на дачу ў вёску ўцякаць, хопіць сядзець высока ў блёку, як на „бусліным гняздзе”!

Прыязджаем на месца. Сонца падышло пад поўдзень, гарачыня. Суседзяў не відаць. „Мо прачуць сена?” — падумалася мне. Разглядаюся вакол, у воддалі відаць трактар, загружаны кулямі сена, ды бабаў на сенакосе не відна, толькі сілуэт чалавека за рулём трактара. Вёсачка распаложана над самай ракой, вакол трава, трава... А бабаў у белых хустках, як бывала, не відаць. Задумваюся, у галаву лезе мінулае вёскі: поўна людзей з граблямі, віламі, коней, вазоў... і расказ мужа:

— Калі мне было шэсць годзікаў, захацелася раптам да мамы на сенакос. Пабег я над рэчку і гляджу на бабаў у белых хустках. Так іх многа і ўсе ў белых, з воддалі ўсе роўныя, ды блузачкі розныя... Разглядаюся вакол, нарэшце бачу: вось там, у чырвонай блузцы, гэта напэўна мая мама, толькі яна носіць такую прыгожую, чырвоную. Уплаў я перайшоў раку. Баяўся, вады мне пад шыю было, ды так моцна да мамы захацелася! І не памыліўся, гэта і была мая мама. А што дастаў я ад бацькоў лаянку — няважна.

Карціна памалу расплываецца. Вуліцай праехалі два трактары з сенам. Бывала, выйдзеш на лавачку, а тут воз за возам тарашчаць. Высока накладзенае сена, абвязанае вакол вяроўкамі і прыдушанае рублём, а конь (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF