Ніва № 35 (2677), 2 верасня 2007 г.

Свята ў беларускім засценку (5)

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 31 н-ры)

Водар малой Радзімы, а гэта Вашунава, заўсёды ў маім сэрцы. Ціхая, крывенькая вулачка, матчын садок са смачнымі яблыкамі, чыгунка, лес, поле — усё тут міла і прыгожа*, — піша Юры Гіль.

Калі мы пераязджалі цераз вёскі Докшыччыны, у вочы кідалася іх татальнае адміранне. Хаткі з забітымі вокнамі патаналі ў лесе чарнобылю, лапухоў і крапівы. З гэтым вобразам жыва кантраставаў выгляд могілак, дагледжаных і ўпрыгожаных морам штучных і жывых кветак. Выглядала так, што кантакт між старым вясковым і новым гарадскім светамі парваны толькі ў фізічным сэнсе. І што справа рэальных паваротаў — хай сабе на час летняга сезона — рэальная. Хоць, як паказаў прыклад Юры Гіля, у зваротнай дарозе чакаюць пякельныя перашкоды.

Сёння ў Засцянковай хатцы забітыя дошкамі вокны. Крыжы і святыя фігуры выконваюць ролю сімвалаў-ахоўнікаў. Восеню 1999 года кіраўніцтва калгаса „Чырвоны сцяг” рашыла брутальна выдварыць гаспадара з бацькоўскай хаты...

* * *

Гэта здарылася 28 верасня, дзень пасля праваслаўнага свята Уздзвіжання. Юры Гіль паставіў трэці крыж перад хаткай-музеем. На другі дзень, з дапамогай знаёмых, парадкаваў магілы дзядоў у Свірках. І калі вечарам, пешкі, вяртаўся дамоў, 200 крокаў ад Вашунава яго дагнаў самаход. Усярэдзіне сядзелі тагачасны старшыня калгаса і галоўны аграном. Калгасная вярхушка нечакана накінулася з крыкам:

— Дакументы! Лабус! (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF