Ніва № 35 (2677), 2 верасня 2007 г.

Стаўка на масавы спорт

Размова са Славамірам ЧЫКВІНЫМ — дырэктарам Асяродка спорту і рэкрэацыі ў Гайнаўцы, шматгадовым настаўнікам інфарматыкі ў Гайнаўскім белліцэі.

У час канікулаў асяродак ладзіў многа спартыўных мерапрыемстваў накіраваных да дзетак і моладзі. На якія гульні Вы звярнулі найбольш увагі?

— Мы зрабілі пляцоўку, прыстасаваную да пляжных спаборніцтваў і наладзілі на ёй масавыя гульні для дзетак і моладзі, якія выдатна спрычыняюцца да развіцця іх фізічнай формы. Арганізавалі мы на гэтай пляцоўцы футбольныя і валейбольныя спаборніцтвы для вучняў падставовых школ і гімназій, а пасля па гэтых відах спорту вяліся адкрытыя змаганні для астатняй моладзі і гульні паміж жыхарамі паасобных кварталаў горада. Арганізавалі мы веласіпедныя вандроўкі па Белавежскай пушчы і яе наваколлі. Паставілі мы на масавы спорт і ўдзельнікаў нашых мерапрыемстваў, дзетак і моладзь, трэба лічыць у сотнях асоб.

Ці будуць яшчэ ладзіцца гульні для школьных каманд?

— У бліжэйшы час хочам наладзіць баскетбольныя гульні ў гарадскім скейтпарку, а ў ходзе школьнага года прадбачваем крос-паход для вучняў ды шмат міжшкольных спартыўных мерапрыемстваў. Рашыліся мы падводзіць вынікі, якіх будуць дабівацца паасобныя школы, каб больш актывізаваць іх да ўдзелу ў нашых мерапрыемствах. Мая мара — наладзіць байдарачныя паходы па Нарве або Нараўцы. У асноўным спартыўны рыштунак для гэтага ў нашым асяродку ёсць, аднак трэба яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF