Ніва № 35 (2677), 2 верасня 2007 г.

Спартыўны турызм

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Дарога ад Ягаднік у Арэшкава жвіровая. Пабудавана яна была яшчэ ў тую эпоху, калі не ставілі побач помнікаў фундатарам дарог, як гэта побач новых асфальтовак маецца сёння дзеля ўсведамлення дабрадзействаў жыцця ў еўрапейскай супольнасці. Значыць, згаданая жвіроўка была пабудавана ў перыяд не так даўняга будаўніцтва нашай светлай будучыні. А жвіроўка, калі б яна пабудаваная не была, зносіцца, абзаводзіцца выбоінамі і час ад часу патрабуе рамонтаў. Рамонты тыя выконвае грэйдэр, машына, якая згортвае жвір з краёў дарожнага палатна і засыпае ім тыя калдобіны. Але не з усёй шырыні насыпу збірае грэйдэр жвір, бо ж з самага краю адведзена месца для дарожных знакаў і той край астаецца цаліной, на якой, як і на кожнай цаліне, буйна расце ўсялякае самасейства. З ходам часу, калі адвалы грэйдэраў штораз больш падбіраюць жвіру з насцілу, той насціл становіцца ўсё глыбей у параўнанні з цаліннымі берагамі. І калі пойдзе лівень, тады тыя запушчаныя берагі становяцца шчыльнымі берагамі ападкавых вадаёмаў, без адліву ў прыдарожныя равы. Равы ж тыя ў разгар ападкаў не бурляць вадой; вада ў той час шчодра залівае нізы гравійкі па ўсёй яе шырыні.

9 жніўня, пасля ліўню, які заліў усю Беласточчыну, давялося мне прайсціся згаданай жвіроўкай. І ўжо недалёка, мо з паўкіламетра ад гайнаўска-кляшчэлеўскай шашы, перада мною, як Дунай перад фальклорным казаком, разліўся такі ападкавы вадаём. Прайсці яго можна было, як і кожны брод, скінуўшы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF