Ніва № 35 (2677), 2 верасня 2007 г.

Мастак Мікалай Несцярэўскі

Сяргей ЧЫГРЫН

Застаць Мікалая Несцярэўскага ў мінскай кватэры летам немагчыма. Ён жыве на лецішчы недалёка ад Баранавічаў. „Кідай усё ў сваім горадзе і прыязджай да мяне, паглядзіш, чым я тут займаюся. У мяне сяброў бывае шмат. Я люблю іх сустракаць і разам адпачываць”, — сказаў па тэлефоне спадар Мікалай.

Летась наш зямляк мастак-кераміст, сябра Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Мікалай Несцярэўскі адзначыў сваё 75-годдзе. Але і сёння ён адчувае сябе, дзякаваць Богу, яшчэ фізічна даволі ўпэўнена і моцна. Хаця ў жыцці хапала ўсяго.

Нарадзіўся ён 31 сакавіка 1931 года на Падляшшы ў вёсцы Бацюты. „Бацька мой рана памёр, — згадвае Мікалай Лаўрэнцьевіч. — Аднойчы ён паехаў па сена зімою, а лёд быў слабы і ён з сябрам праваліўся пад лёд. Пакуль выцягнулі коней і сані, то моцна замерзлі. Пасля бацька хутка захварэў на сухоты і памёр. Яго пахавалі ў Бацютах. А маці з цягам часу выйшла замуж за другога”.

— У якім годзе вы пакінулі Беласточчыну?

— Адразу пасля вайны ў 1945 годзе. Гэта быў той час, калі палякаў перасялялі ў Польшчу, а беларусаў гналі на Усход. Мы вельмі не хацелі пакідаць Бацюты, бо ў нас было 18 гектараў зямлі, 5 кароў, некалькі коней, шмат свіней, авечак, сотні курэй. Мы жылі даволі добра. Праўда, шмат працавалі, але і шмат мелі. Жылі заможна ажно да восені 1939 года. А калі прыйшлі бальшавікі, то жыць стала цяжка. І мы пад прымусам пераехалі да сваякоў у Дзятлава на Гродзеншчыну.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF