Ніва № 34 (2676), 26 жніўня 2007 г.

Лекцыя па хіміі

Віктар САЗОНАЎ

Хто не ведае спецыфікі вайсковага жыцця, той ніколі не зразумее, чаму капітаны ды маёры напіваюцца з вечара, а прапаршчыкі з ранку. Адказ просты як вайсковы салат з квашанай капусты без дабаўлення солі. Як толькі ўзыходзіць сонца, людзі з вялікімі зорачкамі на плячах мараць хутчэй распачаць вайну і ні пра што больш думаць не ў стане. А пасля, як сонца пачынае заходзіць а вайну распачаць так і не ўдалося, ім нічога не застаецца, як заліць сваё гора моцнай вадкасцю, адчуваючы пры гэтым невыносную віну за тое, што не выканалі свайго прамога абавязку перад народам і атрымалі заробак ні за што.

Прапаршчык жа пачынае працаваць толькі тады, калі рабочы дзень закончыўся і начальства распаўзлося па барах і завуголлях пакутаваць на ўсе афіцэрскія грошы. Бо лічыць сваім абавязкам цішком прыватызаваць у асабістую ўласнасць усё, што спрыяе павышэнню баявой здольнасці войскаў, акрамя хіба што ідэалогіі. Таму час на выпіўку ў яго застаецца толькі з ранку, калі ён можа ў сваім гаспадарчым памяшканні закусіць галоўкай цыбулі і спакойна, пакуль афіцэры ганяюць салдатаў па пляцы, збудаваць планы на вечар.

Дарэчы, трэба крыху распавесці і пра салдатаў. Гэта найбольш колькасная катэгорыя вайскоўцаў краіны з добраахвотна-прымусовай прызыўной сістэмай, якую чамусьці называюць ганаровым абавязкам. І яны мрояць хутчэй памяняць боты на красоўкі, ды не звязваюць больш свой лёс з тым, на што іх цяпер заклікаў урад і дзяржаўная машына. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF