Ніва № 34 (2676), 26 жніўня 2007 г.

Сяброўская сустрэча

Уладзімір СІДАРУК

Сустрэліся мы ў Рэпчычах у суботу, 4 жніўня. Мой сябрук, Міхась Куптэль, бо аб ім тут гаворка, калі сёлета дабіраўся ў Дабрываду, дык перш-наперш з Кляшчэляў пазваніў мне і пра сустрэчу напомніў (чытай: „Добра мець сяброў”, „Ніва” н-р 31 ад 5 жніўня).

— Я ўжо з Кляшчэляў званю, Валодзя, — пачуўся ў трубцы знаёмы голас. — Дык калі спатыкаемся?

— Тэрмін ты назначай. Я, свабодны...

— Можа ў суботу?

— Дамовіліся, дык прыязджай у Рэпчычы. Сустрэнемся а адзінаццатай гадзіне пры вадаёме.

Быццам па сігнале, з’ехаліся мы ў назначаны час. Паколькі надвор’е не паспрыяла для размовы над вадаёмам (неба спахмурнела, а пранізлівы вецер пранікаў цела), дык калега прапанаваў падацца ў вёску ды схавацца ў зацішшы. Прыселі мы на лавачцы каля хаты Васіля Янушыка, чыгуначнага пенсіянера, з якім мы разам працавалі на Чаромхаўскай станцыі. Тут і гаспадар выйшаў, якога я запрасіў у кампанію. Пазнаёміў я яго з госцем. Затым паплыла размова, Міхась падарыў мне сваю кніжку „Адгалоскі карэспандэнта”, разумеецца, з дароўным надпісам: „Для сябра Уладзіміра Сідарука з нагоды спаткання — Рэпчычы, 4.08.2007 г.” Калі я займаўся аглядам кніжкі, мой калега падаўся да ровара і з сумкі дастаў „Ніву”.

— Ты ўжо пахваліцца паспеў, — папракнуў жартам, падсунуўшы мне пад нос разгорнутую газету.

— Не рабі абгаворак, прыяцель, — ветліва кажу сябру. — Раскажы лепш пра сябе ды пра свае поспехі. Ты ж зараз аўтарам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF