Ніва № 34 (2676), 26 жніўня 2007 г.

У іх усё наадварот!

Чацвёртага жніўня ў вёсцы Грабавец пасялілася група маладых людзей. Немагчыма, каб жыхары іх не прыўважылі, а і ведаю, што ў патрэбе іншых прыезджых інфармавалі пра месца іх прабывання. Здаецца, прывыклі, гэта ж другі год! А можа проста немагчыма не любіць гэтых маладых людзей.

Серада. Каля сёмай вечара людзі ездзяць праз вёску з малаком, вядома, зразу адкрываюць мясцовую краму. Кругом яе адны стаяць і гавораць, другія п’юць піва. У сярэдзіне сустракаю тры жанчыны з Дубіч-Царкоўных. Нейкі дзядзька кажа, што на машыне і з Руткі людзі прыехалі. Свята? Ганны было ж учора, а тут столькі жанчын у каляровых хустках, усе лаўкі кругом заняты, ровары, машыны, мамы з дзяцьмі. Чакаюць. Ужо пасля сёмай, тады пачынаем запрашаць усярэдзіну.

— Як пачнецца, то мы ўвойдзем! — крычаць з лавачак.

Кажу ў краме, каб аставаліся...

— То ж мы спецыяльна сюды прыехалі!

І мы ўжо самі цешымся, чуючы такія адказы. Гадзіну раней адкрылі святліцу, а каб заахвоціць людзей і музыку пускалі. Але ўжо нікога не трэба было заахвочваць, калі ў святліцу прыйшлі характэрна пераапранутыя дзяўчаты з групы „Жэмэрва”.

Канцэрт пачаўся з выступу дуэта Ханаікі клезмэр бэнд. Выканалі яны пару песень на мове ідыш, а на біс выканалі другі раз песню, якую спявала з імі амаль палавіна залы. Пасля свайго канцэрта асталіся яны, каб паслухаць выступ „Жэмэрвы”. Аня Фіёнік расказала пра гісторыю выконваных песень, а пасля вакальнага выступу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF