Ніва № 34 (2676), 26 жніўня 2007 г.

Байдаркай на Гродзеншчыну!

Ілона КАРПЮК

На думку беларускага амбасадара, Паўла Латушкі, Польшча мае два абсалютна унікальныя месцы. Першае, гэта Белавежская пушча, якой прадстаўляць не трэба, другое, гэта Аўгустоўскі канал, з якім пазнаёміцца прыйшоў час. Невыпадкова пішу пра гэты цікавы аб’ект, які з’явіўся ўжо ў ХІХ стагоддзі, а сёння паяўляецца ён у кантэксце развіцця турызму ды новых форм супрацоўніцтва Польшчы з Беларуссю. Каб лягчэй пасылаць турыстаў на Гродзеншчыну, Беларускае пасольства ў Польшчы рашыла адкрыць Консульскі пункт у Аўгустове.

Дата адкрыцця, 13 жніўня 2007 года, напэўна будзе шчаслівай для ініцыятараў гэтай думкі. Доказам гэтаму хай будзе факт, што ўжо ў гэты дзень былі тэлефонныя званкі з пытаннямі пра магчымасць атрымання візы, а гэта ж толькі пачатак. Здаецца аднак, што арганізацыя такога пункта супадае з патрэбамі турыстаў, але і людзей, якія ведаюць пра канал і проста чакаюць хвіліны, каб паплысці водным шляхам у пошуках гісторыі.

А ёсць што пабачыць і дзе спыніцца, асабліва на беларускім баку. Аўгустоўскі канал пабудаваны быў у першай палове ХІХ стагоддзя. На шляху можна пабачыць фартыфікацыйныя будынкі ўмацаванняў гродзенскага раёна, касцёл св. Язафата Кунцэвіча, палац Валовічаў у Свяцку. Своеасаблівай цікавінкай з’яўляюцца таксама шлюзы на канале ды адміністрацыйныя будынкі — дамы дазорцаў. Канал з’яўляецца на толькі арыгінальнай пабудовай, якую папулярна акрэсліваюць спалучэннем „мастацкіх сіл прыроды з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF