Ніва № 34 (2676), 26 жніўня 2007 г.

Шматкультурны Мельнік

Раіна СТЭФАНЧУК

Ужо семнаццаты раз у амфітэатры Тапаліна адбыліся Мельніцкія дыялогі над Бугам. Традыцыйна прадстаўлялася культура нацыянальных і этнічных меншасцей пражываючых не толькі ў Падляшскім ваяводстве, але і ва ўсёй краіне. Апрача беларусаў, украінцаў, ромаў прэзентаваліся немцы, чэхі і яўрэі. Можна было таксама захапляцца кашубамі ды першы раз у традыцыі агляду — грэкамі.

У вёсцы Мельнік (страціў ён у свой час гарадскі статус) Дыялогі над Бугам гэта найбольшае культурнае мерапрыемства. На штодзень і пры г.зв. свяце найбольшай папулярнасцю цешацца тут дыскатэкі, асабліва дыска-пола, што ў час Дыялогаў можна было вычытаць на мясцовых слупах з аб’явамі. Цікавінкай у гэтай вёсцы з’яўляецца дзейнічанне ў яго цэнтры Музея „Vava”, які размешчаны ў адноўленай былой сінагозе з першай паловы ХІХ ст. (да 1939 г. у Мельніку жыло 184 яўрэі, якіх вывезлі пасля і зніштожылі ў Трэблінцы). Музей заснавала пры канцы дзевяностых Вяслава Блёх-Брык, вядомая мастачка з Варшавы. Яе муж, Яцэк Брык, праводзячы па адкрытай цяпер пасляпленэрнай выставе (у пленэры прыняло ўдзел дзесяцёх жывапісцаў з Польшчы), сказаў нам:

— Неяк так лёс падзейнічаў, што мы трапілі ў Мельнік. Здабылі акт уласнасці былой сінагогі, адрэстаўрыравалі яе і стварылі галерэю.

Апрача захаплення цудоўнымі надбужскімі пейзажамі (таксама унікальныя прыклады расліннасці і спецыфічны мікраклімат) — у Мельніку няшмат ёсць што аглядаць. Увагу прыцягвае царква з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF