Ніва № 34 (2676), 26 жніўня 2007 г.

Свята ў беларускім засценку (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

Самы горкі для беларуса праклён: Каб тваё родавае месца трапіла ў чужыя рукі! У ХХ стагоддзі, веку выгнанняў і эміграцый гэтыя словы сталі звычайнай практыкай. Асабліва ў часы СССР, калі аграмадная тэрыторыя імперыі манілася даступнай. Людзі пакідалі абжытыя стагоддзямі месцы і ехалі ў пошуках лепшай долі.

Юры Гіль з 1989 года жыве ў Вільні. У сталіцу Літвы з’ехаў проста з Мінска, дзе пражыў і адпрацаваў больш за трыццаць гадоў. Раней жыў у Полацку, Калінінградзе. Каштоўнасць свайго роднага месца дапамаглі зразумець і добраахвотныя паездкі на працу ў Сібір. Там сустракаўся з суродзічамі-перасяленцамі, якія захавалі ў памяці ідэальны вобраз айчыны.

— Мы мелі шчасце сустрэць там нашых каталікоў, — успамінае. — Людзі запрашалі на свае святы, разам спявалі, хадзілі на танцы. Яны прымалі нас як сваякоў...

Іх настальгія па роднай старонцы заставіла азірнуцца на родны куток, падумаць і належным чынам ацаніць яго важнасць.

У Вашунава Юры Гіль вярнуўся ў 1993 годзе. Як былы настаўнік гісторыі і выхавацель стаў весці адукацыйную працу з дзеткамі. Таму заснаваў літаратурна-краязнаўчы музей „Засцянковая хатка”, стаў ладзіць культурныя святы, узвёў Крыжовы шлях.

І — самае важнае — не дазволіў, каб зямля бацькоў трапіла ў чужыя рукі! Бо, як сам напісаў у адным вершыку: Мой засценак, мой кут дарагі,/ Край дзяцінства і сталага веку./ Бераг радасці мой і тугі,/ Што патрэбна ўсё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF