Ніва № 34 (2676), 26 жніўня 2007 г.

Культура ў Супраслі

Размова з дырэктарам Цэнтра культуры і рэкрэацыі ў Супраслі Цэзарым МЕЛЬКАМ.

Якія мерапрыемствы ладзіць Ваш цэнтр?

— У студзені арганізуем імпрэзы ў рамках агульнапольскага Вялікага аркестра святочнай дапамогі. У перыяд зімовых канікул арганізуем дзецям зімовішча. Заняткі адбываюцца ў нашых святліцы, кіно і кавярні „Алькер”. Ладзім таксама катанне на санках ды выезды на каток у Беласток. У прынцыпе гэтае мерапрыемства прызначанае дзецям з маламаёмасных сем’яў, дафінансоўваем яго. Сёлета ўдзельнічала ў ім сорак дзяцей; іх лік абмежаваны велічынёй нашых памяшканняў і персаналу.

У лютым ладзім у школьным комплексе ў Сабалеве бясплатны Баль сеніёраў, каб старэйшыя асобы, што жывуць у ваколіцы Грабаўкі, маглі выглянуць навонкі са сваіх хатаў; сёлета гуляла на ім каля ста дваццаці асоб.

У сакавіку ладзім адкрыты чэмпіянат Супрасля па шахматах; сёлета сабраў ён каля васьмідзесяці ўдзельнікаў. 21 сакавіка адзначаем Веснавы дзень зямлі. У гэты дзень у нашым кіно прэзентуем слайды Віктара Волкава з музычнай ілюстрацыяй, а ў кавярні арганізуем тэматычную выставу.

У красавіку ладзім Супрасльскія сустрэчы з блюзам; сёлета адбыўся іх другі выпуск. Выступілі авангардны польскі калектыў „Obstawa Prezydenta” з Баляслаўца, „Bracia i Siostry” з Супрасля і „The Hard Workers” з Беластока. Большасць аўдыторыі — каля 80% — склалі беластачане.

У маі ладзім Трэцямайскія святкаванні з імшой у Багародзіцкім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF