Ніва № 34 (2676), 26 жніўня 2007 г.

Усё жыццё з беларускай песняй

Размова Пятром СКЕПКАМ, кіраўніком „Капэлы з Дубін” і апекуном „Нараўчанак”.

Вы сталі асобай вядомай на Беласточчыне і далёка па-за яе межамі з за іграння ў славутым калектыве „Дубіны”. Якая была ў Вас дарога да выступаў з беларускай песняй перад шырокай публікай?

— Я з маладых гадоў пачаў вучыцца іграць на музычных інструментах. Спачатку займаўся ў музычным гуртку ў Доме культуры „Ляснік” у Гайнаўцы, а пасля вучыўся ў музычнай школе ў Беластоку. Сяброўкі ўцягнулі мяне, як вучня Электрычнага тэхнікума ў Беластоку, да калектыву „Kurpie Zielone”, які дзейнічаў пры Ваяводскім доме культуры. З імі я і ставіў першыя крокі на сцэне. У час вайсковай службы я выступаў з калектывам пагранічных войск „Zielone otoki”, а раней яшчэ іграў у вясковым калектыве ў Дубінах. Былы дырэктар Аляксандр Іванюк і настаўнік Аляксей Харкевіч папрасілі мяне стварыць калектыў у Гайнаўскім белліцэі. Задума была рэалізаваная, а вучні белліцэя Дзмітры Ціханюк, Марыёля Пшыходзкая, ці Галіна Якімюк пасля станавіліся членамі нашага калектыву „Дубіны”. Побач згаданых мною вучняў белліцэя ў першым асноўным складзе „Дубін” іграў яшчэ мой брат Уладзімір Скепка.

Перад Вамі ствараліся па сёлах калектывы, якія выконвалі пад інструментальную музыку песні на польскай і англійскай мовах. Вы паставілі ў галоўным на беларускія песні і здабылі з імі велізарнае прызнанне.

— Спачатку, калі мы спявалі свае песні, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF