Ніва № 34 (2676), 26 жніўня 2007 г.

Выкраданне Еўропы

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Эх, гэтая Еўропа, — сказаў з ухмылкай мой знаёмы паэт-постмадэрніст. — Нічога іншага, толькі раскакошванне класічнай праўды, якая па вызначэнні гэта згоднасць выказвання з яго прадметам. Гэтыя марныя еўрапейцы кіруюцца здаровым розумам, яны практычныя, зямныя, без уявы. А я кахаю абсалют, магутнасць духу, кахаю бязмежныя прасторы. Ды што такое той касмічны дух, малады паэт не высветліў; бо ж як жа яго апісаць нашай убогай чалавечай мовай.

Праблемы духаў як і праблемы ім кроўныя прыйшлі мне на думку ў час пабыўкі ў чэшскім Брне на літаратурным фестывалі, які сёлета быў прысвечаны беларускім пісьменнікам. Літаратары чыталі свае творы на роднай мове, а пераклад на чэшскую адсвечваўся на вялікім экране.

Трэба прызнацца, што чэшская публіка да беларускіх праблем паставілася зычліва, хоць меў я ўражанне, што знаёмства гэтых праблем было наогул невялікае. Беларускія праблемы, пакуты, увогуле беларускі быт успрымаліся як экзотыка з іншай планеты, якой шар да таго аддаляецца ў прорву касмічнага бяздоння.

Беларус, збалелы і няшчасны, выклікаў, мабыць, спачуванне, але трактавалі яго як прышэльца з па за межаў Еўропы, з па за высокага мура. Магло здавацца, што рацыю меў Самуэль Гантынгтан, калі польска-беларускую мяжу палічыў мяжою паміж адасобленымі цывілізацыямі, цывілізацыяй захаду і цывілізацыяй праваслаўя. У дадатку на кожнай стыкоўцы паміж цывілізацыямі даходзіла — пытанне, ці мусіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF