Ніва № 34 (2676), 26 жніўня 2007 г.

Новая заслона

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Асабіста мне шмат чаго не падабаецца ў сённяшняй аб’яднанай Еўропе. Але ёсць адна заваёва гэтага геапалітычнага ўтварэння, з’ява, якая не падлягае сумненню і аспрэчванню — гэта адкрытасць межаў. Мяркую, далёка не ўсе жыхары краін Еўрасаюза, прыкладам, грамадзяне Польшчы, усведамляюць значэнне і вартасць права на свабоднае перамяшчэнне амаль па ўсім кантыненце. Той, хто суткамі не стаяў у даўжэзных чэргах каля пасольстваў, а пасля доўгія гадзіны на мяжы, не ведае, што такое дыскрымінацыя паводле пашпартнай прыналежнасці. А па беларускі бок кардону жыве трывалы стэрэатып, што іначай і быць не можа, што цяжка пераадольная мяжа — гэта норма. Тыдзень таму ў Баранавічах давялося мне трапіць у выпадковую кампанію мясцовых жыхароў. Людзі, якім мы паведамілі, што грамадзяне Еўрасаюза могуць свабодна ездзіць без візаў па ўсіх краінах альянсу, упарта не давалі гэтаму веры. Маўляў, не можа такога быць у прынцыпе. А суразмоўцамі нашымі былі асобы з вышэйшай адукацыяй, якія працуюць у прэстыжных дзяржаўных структурах.

Зараз шэнгенская віза афармляецца ў 15 краін старога свету. Са снежня 2007 года запаветная зона будзе значна пашырана — да яе далучацца 10 новых дзяржаў: Венгрыя, Эстонія, Літва, Латвія, Польшча, Славаччына, Чэхія, Славенія, Мальта і Швейцарыя. Гэта азначае, што ўезд у суседнія з Беларуссю краіны істотна ўскладніцца. Грамадзяне Беларусі таксама могуць ездзіць без візаў у... Казахстан, Кіргізстан, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF