Ніва № 34 (2676), 26 жніўня 2007 г.

Неўязныя!

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Далі ім па мордзе, і добра зрабілі! — так Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў адмову ва ўездзе (без абгрунтавання) на тэрыторыю Беларусі польскім парламентарыям, у тым ліку віцэ-маршалку Сената Кшыштафу Путру і старшыні Грамадзянскай платформы Дональду Туску ды выдварэнне з Гродна дарадчыка польскага прэм’ера па справах Палёніі Міхала Дворчыка. Усе яны быццам бы былі пагрозай для беларускага „канстытуцыйнага парадку” ў дзень свята Польскага Войска.

15 жніўня ў ранніх пасляабедніх гадзінах па запрашэнні старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс у напрамку пагранперахода Кузніца-Беластоцкая — Брузгі адправіўся падляшскі сенатар і віцэ-маршалак Сената РП Кшыштаф Путра. У Гродне меў ён намер ускласці кветкі на магіле жаўнераў, палеглых у час польска-бальшавіцкай вайны 1920 г., прыняць удзел ва ўрачыстым канцэрце і сустрэцца з прадстаўнікамі СПБ ды наведаць Сапоцкін. Пасля таго, як вярнулі яго з мяжы, віцэ-маршалак сказаў:

— Адмовілі мне ва ўездзе ў Беларусь ужо двойчы. Першы раз я прабаваў уехаць без поспеху 26 студзеня. Я тады хацеў каардынаваць прыярытэты нашай дапамогі палякам у Беларусі. Як віцэ-маршалак Сената я ў вялікай ступені назіраю за дапамогай Палёніі і палякам па за межамі РП. Думаю, што ўлады Беларусі робяць вялікую памылку. Я не ехаў з палітычнымі мэтамі, толькі патрыятычнымі, каб ушанаваць памяць тых, якія змагаліся за свабодную Польшчу. Гэта прыдзірка, проста наганяй. У мяне склалася ўражанне, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF