Ніва № 33 (2675), 19 жніўня 2007 г.

Прыкметы для сноба

Віктар САЗОНАЎ

Хто першы сказаў гарадзенскаму мастаку Алесю Падарункаву пра тое, што жанчына з пустымі вёдрамі гэта кепская прыкмета, ён не ўспомніў бы нават на дыбе. Бо ніколі не верыў у народныя, як ён іх называў, забабоны. Смяяўся з тых людзей, хто палохаецца прыкметаў, як з дрымучых, цёмных, адсталых, сярэднявечных, неадукаваных, прымітыўных, не інтэлектуальных і несучасных прадстаўнікоў архаічнай, дапатопнай, занядбанай, непісьменнай, дурной, пераселенай у правінцыяльныя гарады з глухіх вёсак і закінутых хутароў невялічкай і адсталай ад сучаснасці часткі беларускага грамадства. Бо лічыў сябе натхнёным, мэтанакіраваным, рашучым, працавітым, разумным, праеўрапейскім і надзвычай мудрым прадстаўніком новай фармацыі людзей, якая сама робіць свой лёс не ўзіраючыся на прыкметы, гараскопы і прадказанні. Таму, калі на ранку аднаго дня, як ён пасля душу і ранішняй прабежкі, гладка паголены, у накрухмаленай новенькай кашулі, у перавязаным праз шыю чырвоным гальштуку і бялюткім як снег любімым плашчы рушыў да сябе ў майстэрню, і яму дарогу перайшла брудная, у падзёртай вопратцы, бяздомная і страшная як сем смерцяў бабулька з дзвюма пустымі вёдрамі, мастак толькі крыва ўсміхнуўся, пагардліва паглядзеўшы зверху ўніз на абяздоленую асобу. Ды яшчэ падумаў, што тая сама выбрала сабе такое жыццё. А яе пустых вёдраў хай баяцца тупыя інфузорыі. Але не ён. Бо не верыць у гэтую тупую бязглуздзіцу, не верыў ад пачатку і ніколі не паверыць.

У гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF