Ніва № 33 (2675), 19 жніўня 2007 г.

Культура ў Новым Двары

Размова з дырэктарам Навадворскага асяродка культуры Кшыштафам ХАЙНАЦКІМ.

Якія мерапрыемствы ладзіць Ваш асяродак у гадавым маштабе?

— У пачатку ліпеня арганізуем Дні Новага Двара. У спартыўнай частцы адбываюцца спаборніцтвы футбалістаў з тэрыторыі нашай і суседніх гмін. Ладзім таксама Экалагічны бег „U źródeł Biebrzy” на дыстанцыі каля пяці кіламетраў для сеніёраў; удзельнічае ў ім каля дваццаці бегуноў з тэрыторыі нашай гміны. Апрача гэтага адбываецца яшчэ карацейшы бег, толькі па Новым Двары, для дзяцей, які збірае каля сарака ўдзельнікаў. Адбываюцца таксама нетыповыя і развесяляльныя спаборніцтвы між салэцтвамі, напр. гонкі ў мяшках.

На мастацкую частку запрашаем па два-тры калектывы з Беластока, Ліпска ці Саколкі, штогод іншыя. У Сынкоўцах сёлета канцэртавалі „Прымакі”.

У мінулым годзе на восені пачалі мы мерапрыемствы з цыкла інтэграцыі культур. Канцэртавалі тады польскі бяседны і цыганскі калектывы. Сёлета думаем наладзіць польска-ўкраінскую сустрэчу і запрасіць нейкі ўкраінскі калектыў.

У час канікул арганізуем футбольны турнір, бегі, веласіпедны рэйд, шахматныя спаборніцтвы, пінг-понгавыя змаганні, валейбольныя матчы.

Ад двух гадоў удзельнічаем у Кветным бегу памяці Яна Паўла ІІ, які адбываецца ў пачатку чэрвеня.

У пачатку студзеня адбываецца ў бібліятэцы дзіцячы канцэрт калядак і пастаралак. Прымае ў ім удзел каля дваццаці асоб у дуэтах, трыо ці ў сольным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF