Ніва № 33 (2675), 19 жніўня 2007 г.

Ганіць „пэрэпеліцу”

Ніна БРУЧКО

Спёка, невыносная жара!

А чаму ж бы не, сяродак лета, па Пятры, у сам час пачалося жніва. Кругом на палях залаціцца каласістае жытка. Вакол над рэчкай зазелянеў маладзенькі другі пакос травы, атава. Кожная сям’я, зараз жа пасля адсвяткавання Пятра і Паўла, на другі ці трэці дзень бярэ ў рукі серп ды бутэлькі з вадой і гайда! — раненька на калёнію пачынаць жніва. Першы дзень — як святочны: пачынаецца з малітваю, апошні, пасля „злапання пэрэпэліцы” канчаецца песняю. Так працягваецца з дзеда-прадзеда. Да Спаса абавязкова ж трэба сабраць з поля ўсё збожжа. Праца цяжкая — увесь месяц згінацца ў спякоту з серпікам у руцэ. Пот з ілба цурком бяжыць, трашчыць спіна. Затое якая любата зайсці потым у клуню і паглядзець на абедзве староны запоўненыя дабром — адну з пахучым сенам, другую з залацістым збожжам. Проста вочы разбягаюцца, а сэрца іграе. Будуць і каўбаска, і малачко, і румяныя булачкі.

* * *

За вокнамі балванее, у хаце робіцца штораз святлей. Разбудзілі мяне бразгат посуду, трэск двярэй. Мама варыць ежу. На падворку парыкваюць выбегшыя з хлява кароўкі, невядома чаму бляюць авечкі. Заіржала кабылка. Відаць, сястра выганяе быдла ў Грыднісак. Праз хвіліну ўсё аціхне, і я зноў засынаю.

— Уставай, дзетка, снедаць пара, сонца высока! — патрасла мяне за плячо бабуля. — Мне пара ісці на Грыднісак, Надзю памяняць, а то з голаду памрэ!

Я не спяшаючы працягнулася на пасцелі, глянула ў вокны, адкуль біў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF