Ніва № 33 (2675), 19 жніўня 2007 г.

Свята ў беларускім засценку (3)

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 31 н-ры)

У Беларусі найлепш забыцца пра «польскія» касцельныя звычаі. Ужо першы пункт праграмы — Працэсія Крыжавым шляхам, — памяняў мае ўяўленні пра гэты абрад. Да гэтай пары асацыяваўся ён мне з пераадольваннем прасторы. Наколькі нам трэба было наведаць аж 14 Станцыяў Паньскай пакуты, я падумала пра 5-7 кіламетраў вандравання. Як правіла, у дарозе мелі ўзнікаць перашкоды і складанасці, якія яшчэ больш прымусілі б думаць аб пакутах Збавіцеля. Таму, адразу пасля прыезду, я пераабулася ў выгадныя боты і ўзяла з сабой самыя неабходныя рэчы...

Апрача мяне ніхто з прысутных не збіраўся ў дарогу. І здаецца — толькі я адна выглядала тут святара! Для чалавека з самага рэлійнага рэгіёна Польшчы (Беласточчыны) цяжка было ўявіць нейкі касцельны рытуал без святара. Праўда, мне прыходзілася ўжо пабываць у Беларусі на багаслужбах, якія адпраўлялі самі жанчыны. Аднак гэта было ў прыканцы ХХ стагоддзя, калі касцёлы ды цэрквы цяпрелі недастатак кадраў.

І яшчэ здзівіў мяне новы імідж нашага вазака. Пан Янэк стаяў цяпер дастойна пасярод грамады ў белым стыхары з крыжом, быццам сапраўдны ксёндз. Побач — хлопцы са свечамі. Аднак ролю кіраўніка цырымоніі павёў сам гаспадар — Юры Гіль.

* * *

Першая станцыя пачыналася ўжо ля ўвахода ў панадворачак. Другая, трэцяя, чацвёртая, пятая... некалькі крокаў далей. Кожную з іх значылі дубовы бо жалезны крыжы, якія ўласнаручна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF