Ніва № 33 (2675), 19 жніўня 2007 г.

Прыпушчанскі народ

Размова з Евай Мароз-Кэчынскай, этнолагам і антраполагам культуры, захавальнікам фондаў Прыродазнаўча-ляснога музея Белавежскага нацыянальнага парку.

У першых гадах ХХІ стагоддзя Вы рамантавалі бацькоўскую хату ў Новым Беразове і хацелі наладзіць у ёй і гаспадарчых будынках скансен. Як з гэтым атрымалася?

— Скансен дзейнічаў некалькі гадоў. Не было там білетаў, а асобы, з якімі я дамаўлялася, маглі паглядзець наш дом у Беразове, яго абсталяванне, гаспадарчыя будынкі і паслухаць маіх аповедаў. Расказвала я пра гісторыю сям’і і вёскі. Гаварыла пра мэблю, прылады працы і жыццё ў мінулым. Яшчэ і зараз можна са мной дамовіцца і я магу паказаць свой беразоўскі дом, які наведваю з мужам і дзяцьмі. Аднак не хачу ўжо для ўсіх распавядаць пра мінулае нашай сям’і.

Вашы першыя працы не былі непасрэдна спалучаныя з вывучанай у вышэйшай установе прафесіяй.

— Мне трэба было зарабляць грошы і я спачатку займалася маркетынгам, працавала пры рэкламе і ў выдавецтве. Аднак грамадска я рабіла тое, што мяне цікавіла. У 1997 годзе ў Доме культуры ў Белавежы я пачала займацца міжрэгіянальнай адукацыяй. Працавала з дзеткамі і займалася рэдагаваннем мясцовай газеты. Супрацоўнічалі мы з „Зоркай” і ездзілі на арганізаваныя Ганнай Кандрацюк „Сустрэчы Зоркі”, але гэта не падабалася майму кіраўніцтву. За мяшанне дзеткам у галаве беларускімі справамі я была звольнена з працы. Пасля вучням не хапала нашых сустрэч і яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF