Ніва № 33 (2675), 19 жніўня 2007 г.

Шкада мне беларускіх мас

З былым прэзідэнтам РП Лехам ВАЛЭНСАМ размаўляе Мацей Халадоўскі.

Ніва”: — Ці ў час Вашага прэзідэнцтва Польшча не забылася аб Беларусі, не адмовілася ў нейкі момант першых дзевяностых гадоў ад прынятай раней г.зв. двухнапрамкавай (Захад — Усход) замежнай палітыкі?

Лех Валэнса: — Не, гэта няпраўда. Я намерваўся супольна з беларусамі, украінцамі разам гэтую ігру весці: разам увайсці ў Еўрасаюз, разам увайсці ў НАТА. Я ўважліва пільнаваў, каб гэта нам так удалося. Вядома, такі быў мой план. Шмат з гэтага тыпу помыслаў можна было б тады зрабіць значна лепш ці інакш. Толькі што тады ў самой Польшчы было так многа праблем. З Захадам мы мусілі вырабляць розныя негацыяцыйныя фокусы. Не было тады, значыць, шмат часу на большае зацікаўленне, разгляд праблем, урэшце, дапамогу Беларусі. Была такая дынамічная сітуацыя будавання самой Польшчы, што проста на справы Беларусі не хапіла больш часу. Калі б хтосьці пазней на маім месцы лічыў, што можна было б лепш, дык чаму гэтага не зрабіў. То ж мой наступнік, мабыць, мог бы ўжо зрабіць больш. Я меў зашмат праблем у Польшчы. Я змагаўся з сістэмай, якая ўрэшце правалілася. Я хацеў для Польшчы забеспячэння, але хацеў таксама, каб у гэтым маім напрамку беларусы ці ўкраінцы мяне зразумелі, што хопіць ужо боек, што калі мы будзем паміж сабою спрачацца, то нейкі трэці будзе на гэтым зарабляць. На нашых звадках заўсёды зарабляў хтосьці іншы. Я не мог таго сілай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF