Ніва № 33 (2675), 19 жніўня 2007 г.

Непапулярныя ісціны

Васіль САКОЎСКІ

(працяг)

І здавалася б, пасля ўсяго сказанага, курс на нейкую мінібеларускасць у нашым рэгіёне нікога ўжо не здзівіць, і тым больш, не пакрыўдзіць, бо беларускасць, як бачым, моцна карысная як нам, беларусам, так і ўсяму нашаму рэгіёну і краіне. І так, зрэшты, дзеецца ва ўсіх сучасных цывілізаваных краінах — шануюцца іх нацыянальныя і этнічныя меншасці і дапамагаецца ім у іх нацыянальным развіцці. Карыстае на гэтым меншасць і напэўна не траціць большасць. Яны лепей узаемна пазнаюцца, інтэгруюцца і тым самым узбагачаюць сваю культуру і кансалідуюць грамадства. У такім выпадку меншасць яшчэ больш шануе сваю дзяржаву і лічыць сябе неад’емнай часткай краіны і грамадства.

Пашанавання правоў нацыянальных і этнічных меншасцей і ўмоў для іх нацыянальнага і культурнага развіцця патрабуе ад сваіх членаў Еўрасаюз. Ды і сама Польшча і грамадства яе вельмі чулыя на крыўды і абмежаванні нацыянальных правоў паланійных зямляцтваў, дзе б яны толькі не былі. І гэта, канешне, правільна...

А вось у сябе дома, на жаль, усялякае бывае. З вялікімі цяжкасцямі, як гаварылася, прабівалася беларускае школьніцтва. Нейк прабілася, жыве і мае ўжо чым пахваліцца. Нічым не зашкодзіла яно палякам, пальшчызне, а наадварот. Але і надалей існуюць там пэўныя непатрэбныя абмежаванні, напрыклад, штогадовае падаванне заяў, што дзіця хоча вучыцца беларускай мове. Нават у беларускіх ліцэях! Здавалася б, каму і на што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF