Ніва № 33 (2675), 19 жніўня 2007 г.

Беларускі феномен

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Гадоў праз пяцьдзесят сённяшняя беларуская гаспадарка будзе пільна вывучацца эканамістамі як загадка пачатку дваццаць першага стагоддзя. І пытанне тут зусім не ў яе бурлівым росквіце ці імклівым глыбокім заняпадзе. Ні першага (як падае афіцыйная дзяржаўная прапаганда), ні другога (як хочацца апазіцыйным колам і непрыхільнікам сённяшняй улады) не назіраецца. Рэч зусім у іншым — у тым, як людзі, звычайныя грамадзяне, не толькі выжываюць у нашым азіяцкім ладзе гаспадарання, але і застаюцца еўрапейцамі паводле стылю свайго жыцця. Кажу тут найперш пра гараджанаў, бо пра вяскоўцаў размова асобная. На вёсцы пануе вядомая яшчэ са школьных падручнікаў натуральная гаспадарка. Поле і лес, агарод і хлеў — вось асноўныя крыніцы дабрабыту вясковага жыхара. Ёсць яшчэ магчымасць пажывіцца рознымі матэрыяламі з пакінутых і занядбаных хатаў. Рэшту можна ўкрасці ў калгасе, які цяпер завецца пераважна сельскагаспадарчым кааператывам. Так і фармуецца вясковы пражыткавы мінімум. Амаль як у той старой беларускай показцы — усё з працы рук сваіх, нават грошы і тыя самы вырабляем. Бо на заробак у эквіваленце 80-100 долараў доўга не працягнеш. Гэта толькі ў дзяржаўных газетах даяркі атрымліваюць па 600 долараў (інфармацыя абсалютна афіцыйная). Многія хацелі б пабачыць хоць адну такую даярку і даведацца каго і як яна доіць.

Іншая з’ява беларускі горад. І з’ява, трэба сказаць, сюррэалістычная. Зразумець, адкуль людзі бяруць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF