Ніва № 33 (2675), 19 жніўня 2007 г.

ХІІІ Спасаўскія запусты ў сонцы

Міра ЛУКША

Хоць традыцыйныя бельскія спасаўскія запусты маглі б быць і ракавыя, паміж праліўнымі дажджамі, што змачылі б і мастакоў з іх струмэнтам, і разагнаць маглі б найбольш верную публіку, абышлося без прыкрасцей: арганізатары — павятовы аддзел Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Бельску ды Бельскі дом культуры ў нядзелю 12 жніўня заказалі надспадзяванае надвор’е для спеваў і гульняў багата сабранай у гарадскім амфітэатры публікі. „Даў жа Бог погодоньку на нашу работоньку!” — пачалі выступленне тры гурты: ад найменшых, якім нават часам не было і пяці гадоў, нядаўніх удзельнікаў майстар-школы ў БДК, якіх падтрымала тэатральная група „Антракт”, пасля — два саставы студзіводскай „Жэмэрвы” ды маладзіцы, жанкі і бабулькі з ансамбля з пад Камянца ў Беларусі (там жа славутая Белая вежа) — „Навіцкавічы”. Прадстаўлены былі традыцыйныя жніўныя абрады, беларускія, падобныя па абодвух баках мяжы. Перад сцэнай на пляцоўцы ўвесь час бегалі малечы — новае пакаленне бяльшчан, спасярод якіх не адна асоба несумненна папоўніць склады бельскіх мастацкіх ансамбляў — тэатральных і спявачых, якія і сёння выступяць — „Васілёчкаў”, „Курантаў”, „Маланкі”, а найперш дзіцячых, з бельскага Комплексу школ з беларускай мовай.

— Мае ўсе дзяўчаты паканчалі бельскую беларускую школу, — прабуе ўціхамірыць разгуляўшуюся ўнучку Сару Залеўскую бабуля Оля Кійко, родам з Казлоў. — І Анэта, і Эва, і Уля. Унучка ў мяне яшчэ толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF