Ніва № 32 (2674), 12 жніўня 2007 г.

1943 год: чаму Кубэ забілі, а Готберга не забілі?

Алесь ЧОБАТ

У Польшчы добравядомая кніга д-ра Юрыя Туронка „Беларусь пад нямецкай акупацыяй”, а гадоў дзесяць назад была яна выдадзеная па-беларуску ў Мінску, таму няма патрэбы пераказваць гісторыю гаўляйтэра Вільгельма Кубэ, шэфа нямецкай адміністрацыі ў Генеральнай Акрузе „Беларусь”, якога савецкая міна з гадзіннікавым механізмам разарвала ва ўласным ложку апоўначы 22 верасня 1943 года. Падклала міну пакаёўка Алена Мазанік, а перадала ёй гэтую міну сувязная савецкай партызанкі Марыя Восіпава, пры гэтым абедзве дзяўчыны і іх родныя ў тую ж ноч былі вывезеныя ў лес, адкуль самалётам (!!) перапраўленыя на „Большую землю” ў Маскву.

Паколькі Кубэ канфліктаваў і з камандаваннем тыла групы армій „Цэнтр”, і з кіраўнікамі СС і паліцыі фон дэм Бахам, фон Шэнкендорфам і іншымі, а да таго ж выступаў супраць карных пацыфікацый і прапаноўваў нейкі „пакаёвы шлях” лакалізацыі савецкай партызанкі, а беларускія калабаранты ў Мінску нават уважалі яго „прыхільнікам беларускай нацыянальнай ідэі”, а змяніў яго на пасадзе генерал СС і паліцыі групенфюрэр Карл фон Готберг, то сама сабой узнікла версія, што Кубэ... „прынялі” на той свет людзі таго ж Готберга рукамі тых Мазанік і Восіпавай, тым болей, што Маскоўскае радыё ў канцы верасня 1943 года чамусьці паведаміла, што Кубэ загінуў... „от партизанской пули”, альбо саветы самі не ведалі, як і што было, і таму нібыта не мелі дачынення да яго смерці, гэтаксама імёны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF