Ніва № 32 (2674), 12 жніўня 2007 г.

Расстрэл Полька

У школе вучыўся я ў Круглым Ляску. Там была замужам мая сястра і школа была насупраць ейнага панадворка, блізка. А са Слабодкі ў школу, што ў Луцэ, было далёка.

У вайну немцы загадалі жыхарам Слабодкі высяліцца ў Беласток, толькі некалькі сем’яў пераехала ў Луку. Сабралі нашых вяскоўцаў у Бандарах і сталі пералічваць; мяне аднаго не далічыліся. І немец стаў шомпалам перыць майго бацьку за маю адсутнасць. Моцна пабіў бацьку і загадаў яму вярнуцца па мяне. Сям’я наша — а было нас у бацькоў дзесяцёра дзяцей — паехала фурай без бацькі, а ён прыйшоў за мною ў Круглы Лясок. Але я не хацеў у Беласток дык бацька мяне пакінуў у Круглым Ляску, а сам пайшоў за сям’ёй пехатою.

У нас было двое коней і жаробка, коней немцы пагналі ў Нараўку, а жаробку забраў я ў Круглы Лясок. І ўсіх кароў немцы забралі, мне асталося адно цялятка. І з дванаццаці авечак дзесяць забралі немцы, а дзве ўзяў я. І я там, у сястры, выгадаваў кабылку, кароўку і развёў статак авечак такі, які быў у нас да вывазу.

Пазней у збудаваннях, што асталіся ў Слабодцы, сталі хавацца партызаны і немцы загадалі раскідаць будынкі. Людзі папрыязджалі, хаты, хлявы і клуні разабралі, склаўшы дылі на падлозе або таку. Пасля вайны, калі людзі вярнуліся ў сваю вёску, дошкі ў падлозе павыкручвала ад непагоды так, што па іх цяжка было хадзіць. А калі нейкіх будынкаў не ўдалося сялянам раскідаць, дык немцы развальвалі іх мінамі, у калодзежы кідалі гранаты.

Каля самой рэчкі наша (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF