Ніва № 32 (2674), 12 жніўня 2007 г.

Пастушок з Вычулак

Уладзімір СІДАРУК

Аляксандру САХАРЧУКУ ў сакавіку паступіў дзевяносты год. Жыве ён у Чаромсе-Станцыі. Нягледзячы на пажылы век, старэча карыстаецца добрым здароўем, ды і памяць у яго дасканалая. Вось як ён успамінае мінулае.

— У 1914 годзе, як немец наступаў на Расію, дык бацька Дыянісій Сахарчук з матуляй Сафіяй падаліся ў бежанства. Пасяліліся ў Катайску. Там 26 сакавіка 1918 года я нарадзіўся. У сям’і быў старэйшы за мяне на чатыры гады брат Сяргей. З таго, што бацькі расказвалі, дык з бежанства ў Вычулкі вярнуліся мы ў дваццатым годзе. Пасяліліся ў сваёй хаце. Апрацоўвалі мы два гектары поля. У жыцці ўсяляк прыходзілася. Два ўчасткі цераспалосіцы не давалі прыбытку. Як я дасягнуў школьнага ўзросту, паслалі вучыцца. Школа ў Клюковічах змяшчалася ў драўляным будынку. Пасля яна згарэла і збудавалі мураваную. На ўроках вывучалі мы польскую мову, гісторыю, арыфметыку ды займаліся рукадзеллем і рысункамі. З настаўнікаў запамяталася мне пані Рэпка і кіраўнік Малюх. Суровы ён быў для вучняў. Як настаўніца паскардзілася, то кіраўнік выклікаў вінаватага ў кабінет і так адмысловай палкай прылажыў „лапу”, што аж рука пухла. За правіннасць пакідалі ў школе пасля ўрокаў. Чатырохгадовае навучанне закончыў я паспяхова. У 1926 годзе памерла маці. Гэта было неўзабаве пасля таго, як нарадзілася сястра Галена. На наступны год пасвіў я авечак у Вычулках. За гэта бацьку плацілі збожжам. Год пазней пасвіў я кароў у Буцінскага ў Стаўбцах. Гаспадар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF