Ніва № 32 (2674), 12 жніўня 2007 г.

Родам з Беласточчыны — Баляслаў Грабінскі

Сяргей ЧЫГРЫН

Баляслаў Грабінскі пражыў доўгае жыццё. Было яно дужа нялёгкім, але цікавым. Цікавым, шчырым і апантаным беларусам быў і сам Баляслаў Грабінскі — доктар-дантыст па спецыяльнасці. Але адной медыцынскай прафесіяй наш зямляк не абмяжоўваўся. Ён — адна з яркіх постацяў беларускай Вільні 30-40-х гадоў ХХ стагоддзя. Наш зямляк быў старшынёю партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, старшынёй Нацыянальнага камітэта ў Заходняй Беларусі, актыўным грамадска-палітычным дзеячам на эміграцыі.

Нарадзіўся Баляслаў Грабінскі 3 жніўня 1899 года ў вёсцы Урачыншчына Сакольскага павета. „Гаспадаром хаты, дзе я радзіўся, быў бацька маёй маткі Мацей Станкевіч. Мой бацька прыйшоў у прымічы з суседняе парафіі — з вёскі Грымячкі” (к. Сухаволі), — згадвае ў сваіх успамінах Баляслаў Грабінскі. Дарэчы, успаміны яго друкаваліся ў мінскім часопісе „АRCHE” (2000, н-р 5). Рукапіс гэтых успамінаў знаходзіцца цяпер у архіве БІНІМу ў Нью-Йорку. Баляслаў Грабінскі іх пачаў пісаць 3 жніўня 1979 года, калі яму ўжо было 80 гадоў.

Успаміны Баляслава Грабінскага вельмі шчырыя. Пра дзеда Мацея Станкевіча ён згадвае, што „дзед — відавочна, хацеўшы скампэнсаваць сваё невуцтва, а ня маючы свайго сына, каб паслаць у школу, — меў мяне, унука, першага па лініі да шкаленьня, бо ж толькі хлапцоў пасылалі тады ў школу. Калі ў вёсцы паказваўся хто-небудзь адзеты па-мястоваму, ён стараўся запрасіць на пачастунак. І ня (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF