Ніва № 32 (2674), 12 жніўня 2007 г.

Наканаваны скарб

Віктар САЗОНАЎ

Пятрусь Шанціла ўсё жыццё марыў разбагацець. Казаў, што тое яму наканавана, як іншым прадвызначана некалі пазайздросціць ягонаму шчасцю. І не толькі марыў, як лайдак які, што ляжыць брухам угору і чакае манны нябеснай, хоць не мае ані кроплі яўрэйскай крыві, а спадзяецца на яўрэйскі цуд, маючы ў радні толькі антысемітаў. Пятрусь усё жыццё цяжка працаваў на тое, каб выйсці аднаго разу ў цэнтр мястэчка і купіць яго жыхарам усё, што тыя пажадаюць. А атрымліваў альбо ашуканства пры польскай уладзе, або палкай праз плечы пры немцах, а пры бальшавіках палачку ў ведамасці, што ён, працавіты і сумленны селянін, за год, залазячы аж па вушы ў нечыстоты калгаснай жывёлы, напрацаваў трыста шэсцьдзесят шэсць з паловай працадзён. А што рабіць з тымі працаднямі? Не з’ясі іх і нават мыла не набудзеш, каб ад тых нечыстотаў адмыцца хоць крыху. Не так ужо, што каб не смярдзець, але хаця каб у вочы людзям тое паскудства не кідалася.

Так і жыў з мазаля і кавалачка зямлі ў трыццаць пяць сотак. Ды і зямля тая з цягам часу карміць перастала. Вычарпала ўжо сябе, нібы помсцячы за здзек над ёй, якую ўчыніў гаспадар, штогод садзячы толькі адну бульбу, якую еў сам, уся сям’я ягоная і яго жывёла, уключаючы сабаку, ката ды мышэй.

Толькі дзве рэчы грэлі скамянелае ад такога жыцця сэрца старога. Першая — пяць царскіх залатнікоў, якія яму перад смерцю пакінула прыдзяцінелая бабуля і загадала, як апошняя яе воля, зберагчы і пакінуць іх ужо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF