Ніва № 32 (2674), 12 жніўня 2007 г.

У гасцях у графа Аляксандра Прушынскага

Сяргей ЧЫГРЫН

Маладое пакаленне мала ведае пра графа Прушынскага. А вось людзі, каму за трыццаць і больш гадоў, памятаюць, як у 1994 годзе з Канады ў Беларусь прыехаў нейкі немалады ўжо граф Аляксандр Прушынскі, які афіцыйна заявіў, што ён прыехаў, каб стаць прэзідэнтам Беларусі. Тым больш што яго продкі былі з Беларусі родам, яны мелі сядзібу і палац у вёсцы Вялікая Рагозніца, што ў Мастоўскім раёне. Але графа Прушынскага не зарэгістравалі кандыдатам, бо трэба было пражыць у Беларусі не менш чым 10 гадоў. Аднак граф не адчайваўся. Ён тут жаніўся, у яго нарадзілася двое дзяцей, і ён шчасліва жыве з маладой жонкаю ў Мінску. Кожнае лета граф Прушынскі прыязджае з сям’ёй у вёску Вялікая Рагозніца, побач з сядзібай і палацам яго бацькоў і дзядоў, і тут жыве. Праўда, цяпер у палацы знаходзіцца кантора мясцовага сельскага вытворчага кааператыва імя Адама Міцкевіча. За палацам — парк, ёсць некалькі пабудоў. Але ўсё гэта мае даволі непрыстойны выгляд. Акрамя самога палаца. Аляксандр Прушынскі некалькі разоў прасіў даць яму адну з гэтых пабудоў, маўляў, ён яе за свой кошт давядзе да ладу. „Не даюць. Усё прападае, але і мне не даюць”, — здзіўляецца сын і ўнук былых гаспадароў гэтых уладанняў.

На мінулым тыдні наш карэспандэнт пабываў у гасцях у графа Прушынскага ў вёсцы Вялікая Рагозніца, дзе ён паказаў сядзібу сваіх продкаў. Пакуль з графам мы хадзілі па зямлі, на якой некалі жылі Прушынскія, да нас падышлі ўчастковы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF