Ніва № 32 (2674), 12 жніўня 2007 г.

Каб не забылі свайго

Аляксей МАРОЗ

Трэцяму летніку „Канікулы з традыцыяй”, які з 23 па 27 ліпеня праходзіў у Музеі малой айчыны ў Студзіводах, рады былі вучні бельскіх школ і Мэлёры Дэбэвэ з Бельгіі. Дзеткі і моладзь, да якіх інструктары і арганізатары майстар-класаў звярталіся толькі па-свойму, пачыналі гаварыць на дыялектнай мове сёл, распаложаных вакол Бельска-Падляшскага. Вучні ахвотна вучыліся тканню, вышыванню і выконвалі выцінанкі з паперы. Маладыя людзі хутка пераадолелі нясмеласць і вучыліся спяваць падляшскія песні, вадзілі карагоды ды знаёміліся з народнымі танцамі. Усе ўдзельнікі майстар-класаў паспрабавалі жаць жыта, а хлопцы дадаткова маглі прыглянуцца бляхарскаму рамяству.

— Маючы такую базу, якая ёсць у нашым музеі і ў мясцовых народных творцаў, грэхам было б не выкарыстаць усяго гэтага ў карысць моладзі — нашай будучыні, — заяўляе Дарафей Фіёнік, старшыня Аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах”, якое з’яўляецца арганізатарам майстар-класаў. — У Бельску летам няма іншых майстар-класаў, якія праходзілі б у беларускай атмасферы. Ужо ад некалькіх месяцаў бацькі, свядомыя свайго выбару, дапытваліся пра наш летнік.

Вучняў, якія ў мінулым годзе займаліся ў студзіводскім скансэне, таксама не трэба было падгаварваць да ўдзелу ў летніку. Яны чакалі яго з нецярплівасцю, а некаторыя рашыліся нават тыдзень начаваць у хаце спадарства Фіёнікаў. Іншыя дзеткі найчасцей на веласіпедах прыязджалі на заняткі, якія вялі ў галоўным мясцовыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF