Ніва № 32 (2674), 12 жніўня 2007 г.

Свята ў беларускім засценку (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

(пачатак у 31 н-ры)

Калі мы ехалі праз вёску Лайкова, я падумала, што так выглядалі нашы вёскі ў час бежанства (1915-1921). Ацалелыя рэшткі драўляных будынкаў танулі ў моры крапівы і лапухоў. Праз дзіравыя стрэхі заўзята прадзіраліся бярозы і ліпы. Вуліца напамінала зялёны ход, сплецены са старых ліп. У вёсачцы асталіся дзве ўдавы, з якіх адна ходзіць з дапамогай кастылёў.

— Калісьці тут быў маёнтак, у якім выраблялі рукавіцы з авечай шкуры, — кажа пан Янэк.

Дарэмна шукаць тут паху авечай шкуры і слядоў слаўнай мануфактуры. Усе сляды мінуўшчыны даўно развеяліся вятрамі і зараслі дзікім пустазеллем. І зноў запанавала прырода. Паветра, перапоўненае салодкім водарам ліпавага цвету, дрыжэла-пульсавала ад гулу пчол і чмялёў.

— Каб неяк ліпавага цвету сарваць, — нясмела прапанавала Галя, у якой абудзіўся збіральніцкі інстынкт.

— Заўтра! — сказаў Валеры.

Перад Вашунавам мінулі мы возера з аброслымі берагамі. Яно, як і я, не пасавала да архетыпічнага вобліку „сінявокай Беларусі”. Вада ў возеры была чорна-рыжая, як у маім прынарвянскім родным кутку. Колер вады, а яшчэ больш яе багонна-аерны пах, прызывалі знаёмыя карціны.

— З гэтых балот выцякае Бярэзіна, — сказаў Валеры. Апошняя звестка натхніла „вандраваць па вадзе” аж да Чорнага Мора, куды канчаткова ўплывае (разам з Дняпром) Бярэзіна.

* * *

На свята ў Засцянковую хатку толькі адны мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF