Ніва № 32 (2674), 12 жніўня 2007 г.

Культура ў Боцьках

Размова з выконваючым абавязкі дырэктара Гміннага асяродка культуры ў Боцьках Кордыянам МІХАЛЬСКІМ.

Якія галоўныя мерапрыемствы праводзіць у гадавым маштабе Ваш асяродак?

— У студзені ладзім Экуменічны вечар калядак, на якім з праваслаўным і каталіцкім рэпертуарам выступаюць калектывы з нашай гміны і запрошаныя госці, напрыклад сёлета былі гэта калектывы з Чаромхі і Бельска-Падляшскага, а летась — з Бельска і Орлі. З нашай гміны выступае па шэсць-сем калектываў, у тым ліку духавы аркестр, „Клекацякі”, „Малыя Клекацякі”, „Schola” ад каталіцкай парафіі, дарослыя і дзеці ад праваслаўнага прыхода ды група з Андрыянак. Мерапрыемства карыстаецца вялікім зацікаўленнем і з гэтай прычыны ад некалькіх гадоў адбываецца яно ў гімнастычнай зале мясцовага комплексу школ.

У канцы чэрвеня ладзім Святаянскую ноч. Сёлета была яна спалучана з канікульным сямейным пікнікам ды першай ваяводскай агратурыстычнай прэзентацыяй пад лозунгам „Гасцінныя парогі Падляшша”. Апошняе мерапрыемства прыцягнула пад дваццаць агратурыстычных кватэр з Гайнаўскага, Бельскага і Сямятыцкага паветаў. Дзённыя мерапрыемствы адбываліся ў цэнтры Боцькаў, а начныя — над ракой Нурэц за школай.

У жніўні — разам з Гмінным асяродкам вырашання алкагольных праблем — ладзім Безалкагольную васемнаццатку. У Гмінны асяродак культуры запрашаем маладых людзей, якія ў даным годзе адзначаюць васемнаццацігоддзе, рыхтуем ім безалкагольны пачастунак з тортам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF