Ніва № 32 (2674), 12 жніўня 2007 г.

Орля ў вачах „непрафесіянала”

Міра ЛУКША

Міхал Мінцэвіч услаўляе Орлю. Ён „артыст непрафесіянальны”, „журналіст непрафесіянальны” — гэтак пра яго пішуць у іншых газетах. А ён напісаў пра сваё старажытнае места, якому 500 гадоў, і пра яго жыхароў, нарабіў хранікёрскіх і мастацкіх здымкаў столькі, што магла б узнікнуць не адна кніга, не адзін альбом. Ён і радны, ды такі ўедлівы змагар за важныя і, для некаторых здавалася б, малаважныя справы, што на пасяджэннях Рады абмежавалі яго выступленні, запытанні ды інтэрпеляцыі да 10 хвілін. А чаму ён гэта ўсё робіць? „Каб ушанаваць людзей, усіх простых рупліўцаў звычайнае справы, для якіх прафесія была і ёсць пасіяй, па іх пакінуць памяць, як і пра месца, а таксама і па сабе”, — кажа Міхал Мінцэвіч, 1955 года нараджэння, арлянін, асоба вядомая сваімі пасіямі, шырокімі зацікаўленнямі не толькі ў сваёй аколіцы.

З чорна-белага здымка з сямідзесятых пазірае даўгавалосы маладзён, — тады музыкант. Як ён тады тарабаніў у бубны! У войску пад адзін пошчак яго барабана без іншай музыкі танцавалі да белага рання. Тэхнік-механік па будове машын узяўся і за маляванне, спачатку алоўкамі, а цяпер ягоныя копіі і карціны вядомыя ва ўсёй Польшчы. Ад адлюстроўвання рэчаіснасці на палатне ці паперы блізка да фатаграфіі. Вока фотаапарата — здавалася б, бязжарсна-аб’ектыўнае, усё ж паказвае тое, што бачыць той, хто здымае тую рэчаіснасць, ягоныя захапленні і жарсці, ягоныя адносіны да людзей, краявіду, красы і падзей. Галоўнае: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF