Ніва № 32 (2674), 12 жніўня 2007 г.

Непапулярныя ісціны

Васіль САКОЎСКІ

Тэарэтычна, здаецца, усе згаджаюцца, што такія паняцці як „культура”, „прагрэс” проста неабходныя для таго, каб чалавек аставаўся чалавекам, а грамадства грамадствам. Гэтыя паняцці — як усім вядома — не з’яўляюцца статычнымі, а ўвесь час мусяць развівацца, удасканальвацца. А вось на практыцы гэтыя шляхетныя паняцці прабіваюцца і прыжываюцца ў грамадстве вельмі цяжка, балюча, бо грамадства наша па сваёй натуры нейкае закарузлае, кансерватыўнае...

Менавіта з такімі ж цяжкасцямі і болем, ад самай вайны да сёння, прабіваюцца і прыжываюцца і нашыя нацыянальныя беларускія справы ў Польшчы.

Адным з першых было беларускае школьніцтва. У якіх жа болях нараджалася яно і колькі клопатаў ды маніпуляцый было звязаных з імі. То яго адкрывалі, то закрывалі, то зноў адкрывалі, то абмяжоўвалі. Прыхільнікаў жа яго абзывалі нацыяналістамі, якія вядуць раскольніцкую работу, якая шкодзіць і палякам, і беларусам ды іх сужыццю. Да таго ж беларуская мова мела перашкаджаць навучанню польскай мовы і гэтак далей, і таму падобнае...

І толькі дзякуючы нашым выдатным людзям, можна сказаць патрыётам, беларускае школьніцтва ў Польшчы паўстала і ўтрымоўваецца дасюль. Цяпер ужо ніхто разумны не скажа, што яно непатрэбнае, што рассейвае беларускі нацыяналізм і перашкаджае нашаму згоднаму сужыццю. А плюсаў нясе з сабою многа.

Маладыя людзі, дадаткова пазнаўшыя беларускую мову, літаратуру, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF