Ніва № 32 (2674), 12 жніўня 2007 г.

Мы і наш час

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Калі ад Бога вечнасць, то ад д’ябла — час, — сцвярджаў вядомы сербскі пісьменнік Міларад Павіч. Сучасны чалавек, закручаны ў віхурным калейдаскопе дзён нібы трэска, зацягнутая вірам. Чалавек прыдумаў хуткія аўтамабілі, скорыя цягнікі і рэактыўныя самалёты, вынайшаў мабільныя тэлефоны і Інтэрнэт. Усё дзеля зручнасці і камфорту. Здавалася б, можна нікуды не спяшаць, весці памяркоўны лад жыцця і ўсё паспяваць. Але зусім наадварот, тэхнічны прагрэс стварае шалёны рытм існавання, сітуацыю пастаяннага цэйтноту, браку фізічнай сілы і змогі паспець усюды, дзе чалавеку нібыта трэба быць. Няма калі азірнуцца, схамянуцца, падумаць пра нешта большае, пра асноўнае і вечнае. Усё як у той прытчы, калі збегліся чэрці і давай маракаваць, як ім чалавека ад Бога адвадзіць. Адзін кажа, давайце пастаянна Бога і яго служкаў бэсціць, другі прапаноўвае славіць і ўзвялічваць бацьку ўсёй нячыстай сілы Шатана, а трэці — самы хітры — прыдумаў зрабіць так, каб у чалавека не было часу думаць. На тым і пастанавілі хвастатыя. Вось так і затлумілі чалавеку галаву.

Іншая рэч, якая цісне і зачмурае народ — гэта шматслоўнасць. Людзі, забыўшыся на біблейскага Эклезіяста („слова тваё хай ашчаднае будзе”), патанаюць у бессэнсоўных спрэчках і звадах. На вуліцах гарадоў тлум, мітусня і бясконцыя размовы пра падвышэнне коштаў і жарсці ў тэлевізійных серыялах. А з высокіх айчынных і міжнародных трыбун гучаць заклікі ў змаганні за мір і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF