Ніва № 31 (2673), 5 жніўня 2007 г.

Шалёная ліса

Віктар САЗОНАЎ

Бабка Ганна ўжо тыдзень сцвярджала, што надышоў канец свету. Напачатку прычынай такіх глабальных высноваў была нечакана напаўшая, без аб’яўлення вайны, жывёльная хвароба яшчур, пасля чаго цэлы раён апынуўся ў палоне каранціну. Ні выехаць адтуль без дазволу, ні ўехаць туды. Трохі пазней здарылася яшчэ некалькі няшчасцяў лакальнага маштабу, кшталту моцнага граду, што ў друшляк пабіў толькі што налітыя маладой чырванню памідоры, нібыта над імі папрацаваў ашалеўшы ад нацысцкай ідэі кулямётчык Ганс. Пасля Ганна даводзіла вяскоўцам, што даўно-даўно, як яна была малая, яе бабулька раскрыла страшную як ноч у пекле тайну пра тое, што менавіта сёлетні год і ёсць апошнім. А ўрэшце яе высновы стала пацвярджаць сама прырода. У лесе, з невядомае прычыны, пашалелі лісы ды вожыкі. І ўжо некаторых сабак ды людзей паспелі пагрызці сваімі атрутнымі зубамі.

З сабакамі было прасцей. Іх папросту стралялі, аблівалі бензінам ды пускалі на вецер у выглядзе чорнага дыму і невыноснага смуроду паленай плоці. А вось людзей прыходзілася лавіць і адвозіць у напаўпрагніўшую раённую бальніцу з такім наборам антысанітарных умоваў, якіх мала ў якой публічнай прыбіральні знойдзеш. А там няшчасным давалі настолькі балючыя ўколы ў жывот, што пацыенты малілі неба, каб прароцтва Ганнінай бабулі хутчэй збылося. Гатовыя былі на ўсё, абы не цярпець такія пакуты, якіх нават фашысцкія начальнікі кулямётчыка Ганса не прыдумалі для ворагаў Трэцяга Рэйха. Адным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF