Ніва № 31 (2673), 5 жніўня 2007 г.

Янка-падарожнік

Міра ЛУКША

Янка Целушэцкі, майстар кароткай інфармацыі, вядомы ўсім. Перш за ўсё на Гайнаўшчыне. Ці то пешшу, ці на ровары зведаў кожны куточак роднага павета, і не толькі яго. Ягоную невялікую кампактную постаць распазнаюць здаўна жыхары Беласточчыны, вядомы яго і ціхі спакойны голас, якім распытвае пра весткі. Вядомы ён і чытачам не толькі „Нівы” (дзе найчасцей хаваўся ад пару дзесяткаў гадоў за крыптанімамі ці псеўданімамі). Дарэчы, пісаў амаль ад пачатку існавання нашага тыднёвіка (ад 1958 года), яшчэ як вучань, пасля як настаўнік, потым, ад 1972 г. як журналіст да самай пенсіі (да рэнты па стане здароўя) і цяпер таксама. Няўседлівы пенсіянер-журналіст і дзеяч прыкмечаны рэдакцыяй „Всуплчэснай газеты” — а перш за ўсё яе чытачамі — і стаў Індывідуальнасцю года з Гайнаўшчыны ў конкурсе аб’яўленым рэдакцыяй гэтай найстарэйшай у нашым рэгіёне штодзёнкі.

Рэдакцыя запрасіла на адмысловую ўрачыстасць больш за дзесяць лаўрэатаў з усяго ваяводства, а найбольш непаседлівыя і не дабраліся. Каго занялі справы, а каму... проста не даехаў аўтобус, як Янку Целушэцкаму — аўтобус прыехаў у Нараўку, а там і папсаваўся, назад у сталіцу ваяводства не даехаў! Даюць нам такія растрапаныя машыны-недабіткі, быццам мы ў нашым тут старонні ўжо такія апошнія! Такія справы абураюць і гневаюць сумленнага чалавека, перашкаджаюць у нармальным і людскім жыцці кожнаму на сваім месцы. Янка Целушэцкі і такімі справамі займаецца — каб нармальна было. Каб была вада (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF