Ніва № 31 (2673), 5 жніўня 2007 г.

Успаміналі Тамару Саланевіч

Аляксей МАРОЗ

Дакладна ў сёмую гадавіну з дня смерці нараўчанскай рэжысёркі-дакументалісткі Тамары Саланевіч 18 ліпеня ў Цэнтры прамоцыі рэгіёна „Чарлёнка” ў Гайнаўцы адбылася сустрэча прысвечаная яе памяці. Жыхары Гайнаўшчыны паглядзелі фільмы Тамары Саланевіч, а людзі, якія ведалі яе асабіста, успаміналі вялікую адданасць ураджэнкі Нараўкі працы ў карысць роднай зямлі і гаварылі аб яе незвычайных умеласцях і таленце, які выкарыстала ў час рэалізацыі дакументальных фільмаў.

Шкада, што цяпер штораз менш такіх людзей і фільмаў

З Тамарай Саланевіч многа часу працаваў тэлеаператар Мікола Нестаровіч, якога таксама няма ўжо ў жывых. На гайнаўскае спатканне прыбыў яго сын Пётр Нестаровіч, які таксама добра ведаў славутую рэжысёрку і пачынаў з ёю працаваць. Пётр Нестаровіч пайшоў па слядах бацькі і якраз прыехаў з роднай Орлі, пра якую здымае дакументальны фільм. Тамара Саланевіч з’яўляецца для яго рэжысёрскім узорам.

— Шкада, што цяпер штораз менш такіх людзей, як Тамара Саланевіч, і фільмаў такіх, якія яна стварала. Тамара была дакументалістам еўрапейскага ці нават сусветнага ўзроўню, — пачаў успамін Пётр Нестаровіч. — Была яна вельмі дакладным чалавекам. Рыхтуючы фільмы, яна ведала чаго хоча. Тамара знала, якая музыка ёй патрэбная ў якасці ілюстрацыі для сваіх твораў. Рыхтуючы фільм „Жэртва”, многа разоў кансультавалася з айцом Міхаілам Негярэвічам, каб дэталёва дапрацаваць падборку царкоўнай музыкі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF