Ніва № 31 (2673), 5 жніўня 2007 г.

Свята ў беларускім засценку (1)

Ганна КАНДРАЦЮК

Внимание! Станция Парафянов. Следующая остановка Володьки...

Мне не трэба далей, ні ў Валодзькі, ні ў Полацк, куды ідзе цягнік. Стаю адна на платформе ў Параф’янаве і кагосьці выглядаю. Дзе той незнаёмы, які меў мяне сустракаць? А можа нехта яшчэ прыехаў у Вашунава? Можа гэтая інтэлігентная пара, што разглядаецца направа і налева?

— Ці часам не ў Засцянковую хатку? — падыходжу да незнаёмых з рукзачкамі.

— У Засцянковую хатку, — кажуць, — у госці да спадара Юры Гіля!

Мае новыя знаёмыя — гэта Галя і Валеры Кучынскія са Ждановіч з пад Мінска.

Валеры кажа, што быў нядаўна ў Кракаве, мае пры сабе нават польскі часопіс... Адразу ў мае рукі пападае кракаўскі гістарычны часопіс з артыкулам Валерыя...

— Трэба паненку звазіць у маёнтак Дамейкаў, — прапануе на прывітанне.

Праз момант адчуваю сябе як унучка Ігната Дамейкі з экзатычнага Чылі...

* * *

Не, пра нас не забылі! Пан Янэк, пасланец з засценка, адчакаў аж ад’едзе дызель Маладзечна — Полацк. Каб разам з цягніком адплыў той ляскат і свіст, а то яшчэ кабылка Уля знаровіцца.

— Запрашаю ў сваю машыну! — жартуе дзядзька, які прыехаў за намі на кані, возам.

— Хай паненка садзіцца спераду, — прапануе мне Валеры.

У рэшце рэшт спераду сядуць мужчыны, а мы з Галяй, на этнаграфічны манер, адвернемся да іх спіной. І будзем размаўляць — як гэта заведзена ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF