Ніва № 31 (2673), 5 жніўня 2007 г.

Культура ў Кляшчэлях

Размова з Марыяй КЛІМОВІЧ, дырэктарам Гарадскога асяродка культуры ў Кляшчэлях.

Ваш асяродак называецца гарадскім; ці ён абмежаваны толькі да саміх Кляшчэль?

— Гэтак вырашылі нашы радныя. Раней асяродак называўся і гмінным, і гмінна-гарадскім, цяпер назвалі яго гарадскім, хаця сваёй дзейнасцю ахоплівае ён тэрыторыю цэлай Кляшчэлеўскай гміны.

Якія найважнейшыя мерапрыемствы праводзіце ў гадавым маштабе?

— У апошні уік-энд ліпеня ладзім Дні Кляшчэль. Яны доўжацца два або тры дні. Сёлета Таварыства прыяцеляў Кляшчэлеўскай зямлі адзначае сваё дзесяцігоддзе і гэты юбілей святкуем у пятніцу, 27 ліпеня, калі таварыства запрэзентуе мультымедыйны кампакт-дыск „Наша гняздо”. У суботу ладзім спартыўны дзень са спаборніцтвамі па пляжным валейболе і паказам стральбы з лука, які арганізуе ўраджэнец Кляшчэль, які зараз жыве ў Беластоку. А ў нядзелю маем канцэртны дзень — сёлета забаўляць публіку будуць нашы калектывы з Дабрывады і Дашоў, маладзёжны ансамбль „Мікстура” з Кляшчэль, два мастацкія калектывы з Беларусі: танцавальны з Высокага і „Каларыт” з Жабінкі, гуральская капэла „Turnioki” ды беластоцкі калектыў „4EVER”. Яшчэ ў праграме „Вогненны танец” і народнае гулянне.

У перадапошнюю нядзелю верасня над Рэпчыцкім вадаёмам ладзім — сёлета ўжо трэці выпуск — Пячэнне бульбы. Будзе мастацкая частка ды кулінарная. Прадбачваем віктарыну пра бульбу ды разнароднае яе выпяканне, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF