Ніва № 31 (2673), 5 жніўня 2007 г.

„Ператоча” — у атмасферы юбілею

Аляксея МАРОЗА

У гэтым годзе „Ператоча” адзначыла першы свой юбілей. 27 і 28 ліпеня ў белавежскім амфітэатры адбыліся V Мастацкія інтэграцыйныя сустрэчы „Ператоча 2007”. У ліку выканаўцаў найбольш было беларускіх калектываў, якія прыехалі з мясцовасцей, распаложаных у галоўным на прыпушчанскай тэрыторыі па абодвух баках мяжы. Традыцыйна спявалі і танцавалі таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, якія ў мінулым жылі або цяпер насяляюць прыпушчанскія землі.

Перад мерапрыемствам не было ў Белавежы такога натоўпу як на купальскім свяце, але заўважны быў зрух, якога няма ў звычайныя дні. Прыцягвалі ўвагу калектывы, якія перад выступамі каталіся на брычках па Белавежы і спевам рэкламавалі „Ператоча” ды заахвочвалі мясцовае насельніцтва і турыстаў прыйсці на канцэрт. Хаця перад мерапрыемствам над Белавежскай пушчай прайшоў праліўны дождж, людзі хутка пачалі збірацца на пляцоўцы амфітэатра. Сярод публікі былі генеральны консул РБ у Беластоку Міхал Аляксейчык, леснікі, прадстаўнікі экалагічных арганізацый ды жыхары шматлікіх мясцовасцей Гайнаўшчыны.

Мерапрыемства пад ганаровым патранатам маршалка Падляшскага ваяводства адкрылі Мікола Бушко — старшыня Фонду „Царкоўная музыка” і заадно арганізатар „Ператоча” ды старшыня Гміннай рады ў Белавежы Ян Гвай. На назву „Ператоча” і яго ідэалагічныя вытокі спаслаўся старшыня Мікола Бушко. Прыезджыя, якія ўпершыню прыбылі на белавежскае мерапрыемства, даведаліся, што ў клуні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF