Ніва № 31 (2673), 5 жніўня 2007 г.

Запішы дзіця ў беларускі клас!

Павал МАЖЭЙКА

У Гродне Рухам „За Свабоду” распачатая кампанія падтрымкі беларускамоўнай школьнай адукацыі „Запішы дзіця ў беларускі клас”. Мэта кампаніі — пераадолець інфармацыйную блакаду вакол беларускамоўнай адукацыі, якую стварылі гарадскія ўлады.

Пра адкрыццё беларускіх першых класаў з гарадскім упраўленнем адукацыі яшчэ ў траўні бягучага году дамовілася Гродзенская гарадская рада Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Беларускамоўныя першыя класы павінны былі з’явіцца ў шасці гродзенскіх гімназіях і школах. Аднак высветлілася, што чыноўнікі ад адукацыі і не збіраюцца інфармаваць бацькоў пра тое, што яны маюць магчымасць аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы.

Вынік — на сённяшні дзень бацькі толькі аднаго дзіцяці падалі заяву на навучанне ў беларускамоўным першым класе. Але дзеля таго, каб стварыць першы ад шмат гадоў беларускамоўны клас у Гродне, неабходны заявы бацькоў яшчэ дзевяці патэнцыйных першакласнікаў.

Падобныя дазволы на адкрыццё беларускіх класаў гродзенскія ўлады даюць не першы раз. Але ад дазволу да рэальнага фармавання класа — шлях доўгі. Фармальна — каб адчыніць беларускі клас — трэба заявы ад бацькоў дзесяці вучняў. І штогод улады маюць тое ж самае апраўданне — «бацькі не хочуць весці дзяцей у беларускія класы».

Гэтыя дазволы — па сутнасці — стварэнне гета. Можна пайсці наадварот — усіх залічвайце ў беларускія класы і толькі тых, хто напіша (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF