Ніва № 31 (2673), 5 жніўня 2007 г.

Трыялогі з яўрэйскай тэмай

Ганна КАНДРАЦЮК

На Беларускія Трыялогі ехала я пабачыць „Анталогію беларускай паэзіі” на італьянскай мове. Аднак укладальнік і рэдактар гэтай знакавай кніжкі, прафесар Антон М. Рафо якраз жаніўся і не прыехаў.

— Так ці інакш, анталогія ёсць і выйдзе асобнай кніжкай, — кажа Сакрат Яновіч — арганізатар міжнародных літаратурных семінараў, якія з 1999 года ладзіць Villa Sokrates.

Ёсць такcама „Анталогія беларускай паэзіі” на венгерскай мове. Творы паэтаў — надрукаваныя ў апошнім штогодніку „Аnnus Albaruthenicus”. Аднак існуюць праблемы, каб падборку твораў выдаць асобным, кніжным выданнем. Калі перакладчык Лаяш Палфалві звярнуўся за дапамогай у беларускае пасольства ў Будапешце... адправілі яго ў Беласток. Які будзе вынік сустрэчы ў беластоцкім Генконсульстве РБ? Ці беларускія ўлады палічаць важным прамоцыю сваёй краіны ў Венгрыі? Справа ў тым, што „Аnnus Albaruthenicus” адрасаваны вузкаму колу славістаў.

Сёлетнія Трыялогі (26-30 ліпеня), вылучаліся прысутнасцю яўрэйскай тэмы. Разважанні пра ролю яўрэяў у беларускай літаратуры папярэдзілі экскурсіі па Крынках. На пераломе ХІХ і ХХ ст. у мястэчку жыло больш за шэсць тысяч жыхароў з чаго 4500 яўрэяў. Ад іх асталася толькі малая сінагога, у якой сёння знаходзіцца Дом культуры (а раней — кінатэатр „Крокус”). Вялікая сінагога (самая важная ў рэгіёне) была ўзарваная пры народнай уладзе! Зараз руіны вернуты жыдоўскай гміне. Экскурсія на кіркут пакінула яшчэ больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF