Ніва № 30 (2672), 29 ліпеня 2007 г.

Як Чачэн перайшоў мяжу

Паўліна КАЗАРЭЗ

— Прывялі і сабаку! Далі панюхаць трампатулы на маіх нагах, а той пазычаны з Міхалова службовы цюцька ўзяў ды сеў азадкам на мой ступак і не збіраўся шукаць слядоў майго „злачынства”! Я засмяяўся: вось і майстар, бачыць, што няма чаго тут шукаць па маіх тапках, а пагранічнік кажа паліцыянту, што ваўчок проста стомлены, і шукаць яму сёння цяжка будзе ў такую гарачынь!

Такія „трампатулы”, на гумовай падэшве, карэйскага вырабу пад еўрапейскія „галёўкі”, можна набыць у Гайнаўцы ці Бельску па 15 злотых, у Нараўцы яны ў жалезнай краме каштуюць 16,50. „У іх такі пратэктар, падобны як на чобатах!” — фахова інфармуе Яўген Чачэн, які набыў такія лёгкія „ветрагоны”, каб упраўляцца ў гаспадарцы (больш за 12 гектараў), хадзіць у лес ці на вадасховішча. Здзяруцца — па новыя можна скочыць у гмінны цэнтр. Слядамі такіх „пратэктараў” спярэшчаны пясчаныя сцежкі ўзлескаў прыпушчанскіх вёсак, бо на шашы ў Баб’ю-Гару ўжо лягло асфальтавае палатно. Асфальт чысценька разлёгся на старой грэблі, ды цяпер аўтобусам на старажытную Баб’ю-Гару не даедзеш у нядзелю ці суботу. Хоць у бок пушчы імчаць аўтамабілі — ці то прыватныя легкавушкі, ці аб’язныя крамы, ці аўто беларускіх купцоў, якія акружною дарогай завітваюць і ў гэты бок, хоць да мяжы ад Медзвядзёў будзе чатыры кіламетры. Усё, значыць, тут у памежнай зоне. Чужы не праслізнецца. Нядаўна чачэнец перабраўся праз мяжу, у Польшчу, скінуў летнік і штаны, увапхнуў у кулёк, кінуў у кусты, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF