Ніва № 30 (2672), 29 ліпеня 2007 г.

Сем лістоў Янкі Брыля Алесю Чобату

Алесь ЧОБАТ

2007 год, травень

У снежні 2000 года ў Смаленску ў выдавецтве „Годы” Мікалая Інькевіча выйшла кніга маіх выбраных вершаў „Тутэйшая Сага”, a propos, коштам Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча — Беларусь дырэктара Марціна Рэмбача. Наклад быў невялікі і для таго напалову пайшоў у прыватныя бібліятэкі беларускіх літаратараў, адаслаў я гэтую сваю кніжку таксама Івану Антонавічу Брылю, і вось які ліст прыслаў ён мне ў адказ:

2.І.01

Шчыра дзякую, дарагі Алесь, за падарунак. Віншую з выхадам выбранага, а таксама з Новым Годам і Калядамі — найлепшыя пажаданні!

Перадайце маю падзяку і віншаванне Дануце Бічэль.

Летам 2005 года ў Брыля быў „падвойны круглы юбілей”, альбо „дзве васьмёркі”, 88 гадоў, і я з гэтай нагоды напісаў яму даволі доўгі ліст, тым болей, як высветлілася, мы абодва з розных бакоў прыбіліся да таго самага выдавецтва ў Мінску. Брыль ізноў адказаў проста, коратка і сціпла, але цёпла.

6.VІІІ.05

Дарагі Алесь!

Дзякую за віншаванне і добрыя пажаданні, ад душы жадаючы і Вам усяго найлепшага. Пішу з карэліцкага Наднямоння, дзе любуюся роднай прыродай, чытаю добрыя кнігі, спрабую крыху пісаць.

Тым жа летам 2005 года, а сядзеў я ў дзедавай хаце ў Скідалі, нечакана для самога сябе, з мяне раптам ізноў палезлі вершы — пяць гадоў не меў ні радка, толькі эсэ і архіўная публіцыстыка — і пад настрой склаў я (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF