Ніва № 30 (2672), 29 ліпеня 2007 г.

Чаго апасаюцца мастакі?

Аляксей МАРОЗ

Мастакі з Польшчы, Беларусі і Украіны, якія з 26 чэрвеня па 8 ліпеня прымалі ўдзел у V Пленэры жывапісу і скульптуры ў Семяноўцы, на сваіх работах паказалі адмоўныя з’явы, заўважаныя імі на Нараўчанскай зямлі або ў сваіх краінах. Мастакі на веласіпедах наведалі многія месцы ў наваколлі Семяноўкі, звярнулі ўвагу на пусцеючыя вёскі і адзінокія хаты, раскінутыя па хутарах. Крытычна ацанілі яны міграцыю насельніцтва ў Масеве, якое з беларускага сяла пераўтвараецца ў вёску з жыхарамі польскай нацыянальнасці, прыехаўшымі сюды з розных месцаў нашай краіны. Жывапісцы заўважылі, што Семяноўскае вадасховішча наогул слаба прыстасаванае для адпачынку турыстаў, а ў некаторых месцах нават засмечанае. Свае заўвагі мастакі адлюстроўвалі на карцінах з мэтай прыцягнуць увагу грамадства да пытанняў, якія іх хвалююць. Удзельнікі пленэру выказаліся за належную ахову Белавежскай пушчы і супрацівіліся высечцы старых дрэў у лесе ды забіванню лясной жывёлы. Адказваючы на лозунг пленэру „Чаго я баюся?” беларускія скульптары з Мінска запрэзентавалі містэрна высечаныя з каменя краты або скульптуру галавы з павязкай на вачах. Такім чынам звяртаюць яны ўвагу на адмоўныя з’явы ў Беларусі.

— Гэтым разам удзельнікі пленэру многа ўвагі адвялі ўказанню на сваіх работах небяспекі, выцякаючай з нішчэння Белавежскай пушчы і адмоўных паслядоўнасцей пагражаючых мясцоваму насельніцтву, — кажа камісар пленэру, гайнаўскі мастак Віктар Кабац. — Прымаючы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF