Ніва № 30 (2672), 29 ліпеня 2007 г.

Рэканструяванне народаў

Раіна СТЭФАНЧУК

Гэтая кніга павінна быць занесена ў канон ліцэйскіх кніг па гісторыі. Асабліва ў Падляшскім рэгіёне. Напісаў яе брытанскі гісторык Тыматы Снайдэр. Па-польску (пераклад Магды Петшак-Мэрта) выдаў яе сейненскі Асяродак культур, мастацтваў і народаў „Пагранічча”.

Rekonstrukcja narodów. Polska, Ukraina, Litwa, Białoruś 1569-1999 — як сцвярджае ва ўступным слове сам аўтар — з’яўляецца спробай адказу на пытанні: калі ўзнікаюць народы, што з’яўляецца прычынай этнічных чыстак і як можа дайсці да паяднання паміж народамі. „Гэтая кніга прадстаўляе дарогу, што вядзе да фарміравання сучаснай нацыянальнасці. Яе пачаткі гэта ўзнікненне ў XVI ст. найбольшай тадышняй краіны Еўропы, польска-літоўскай Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, у якой народам была шляхта: каталіцкая, праваслаўная і пратэстанцкая”, — піша Тыматы Снайдэр. Сама кніга падзелена на тры часткі: „Спрэчная літоўска-беларуская айчына”, „Украінскія ўскраіны”, „Рэканструяваная айчына палякаў”. Англійскі гісторык успамінае м.інш. аб фактах, якія ў паўсюднай польскай свядомасці зацерліся якраз з за польскага ўспрымання Літвы, Беларусі ці Украіны. У частцы, прысвечанай Вялікаму княству Літоўскаму, а ахопліваючай 1569-1863 гг., Снайдэр прыходзіць да высновы, якая можа шакіраваць асабліва некаторых польскіх нацыяналістаў: „Ад паловы ХVI ст. аж да паловы ХХ ст. Вільня з’яўлялася цэнтрам польскай і яўрэйскай цывілізацый. Пакуль стала яна сучаснай літоўскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF