Ніва № 30 (2672), 29 ліпеня 2007 г.

Уцёкі ад натуры

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Здараецца, што летні сезон не аднаго з жыхароў гарадоў настройвае сантыментальна. Бо ж гэта пара водпускаў, адпачынку, канікул, а тады ў нашых галовах узнікаюць думкі аб красе прыроды, аб боскай гармоніі натуры. У той гармоніі прабывае і яе сустварае пакорлівы земляроб, селянін. Тым часам вясковы побыт пры ўварванні навукі і тэхнікі страчвае, а можа ўжо паспеў страціць, традыцыйную каштоўнасць, сакрум. У гэтай новай сітуацыі жыхар вёскі ўспрымае лета як сезон бяздумнай прыгнечанасці, цяжкой работы, натужлівага занятку, стамляльнага гаравання ў полі, сезон жніва і ўборкі ўраджаю.

Вось гэтыя дзве ўявы неабавязкова накладваюцца на сябе, яны могуць быць нават супраціўныя, калі не варожыя.

Памятаю англійскую вёску з ваколіц горада Іпсвіч, куды я паехаў наведаць знаёмых, прыбылых туды, дарэчы, з Усходняй Еўропы. Вёска паказалася мне чыстай і акуратнай, забудаванай акуратнымі, шматпавярховымі цаглянымі дамамі. На месцы аказалася, што не жыве ў ёй ні адзін земляроб, а пражываюць там людзі розных, гарадскіх прафесій, якія ў гэтай глушы шукаюць патолі, аазісу спакою. Вёску акалялі, праўда, нівы і лугі, ды належалі яны аднаму ўласніку, фермеру, які на пастаяннае месца жыхарства выбраў вялікі горад.

Вядомыя мне абязлюдзелыя вёскі Падляшша, тамака, аж пад мяжой з Беларуссю; памятаю старэчаў, праседжваючых на лавачках пад драўлянымі хацінамі, цікаўна пазіраючых хто ж гэта такі праязджае па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF